КАЛЫХАНКА: ВЕЧЕРНЯЯ ЕЖЕДНЕВНАЯ ДЕТСКАЯ ПРОГРАММА

Хто не ведае вядучых праграмы “Калыханка”? Такіх, пэўна, не знойдзецца сярод маленькіх гледачоў. Кожны вечар дзеці з нецярплівасцю чакаюць сустрэчы са сваімі любімымі героямі – Топам і Янай. А калыханачныя лялькі – вядомыя фантазёры і гарэзы. З імі не так лёгка справіцца! І таму на дапамогу Маляванычу і Феі Сноў прыходзяць падарожнік Нестар Пацехін, няня Палінка і дзядуля Дабрадзей.

Нестар – аматар падарожжаў і выдатны фотамастак. Вясёлы гаварун і адменны весялун. Ён аб’ехаў амаль паўсвету і ў такія пераплёты ў сваіх вандроўках трапляў, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! З ім не засумуеш! А ролю галоўнага арт-аніматара і завадатара цікавых дзіцячых гульняў узяў на сябе акцёр тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Жбанкоў.

У абаяльнай, пяшчотнай і шчырай дзяўчыны няні Палінкі свой погляд на выхаванне дзяцей: ніякіх правілаў – будзь самім сабой! Ці знойдзе яна агульную мову з малымі гарэзамі “Калыханкі”? Любыя добрыя памкненні малышоў падтрымае маладая таленавітая актрыса тэатра і кіно Таццяна Чардынцава.

Дзед Дабрадзей – “цвік” праграмы! Казачных спраў майстар, цудоўны апавядальнік і мовавед. Інтэлігентны, добры, мудры, здольны на выдумку дзядуля. Дый наогул, ён пра ўсё на свеце ведае! Да яго можна звярнуцца па кожнай нагодзе: і з цікавым пытаннем, і з пабітым носам. Ён добра спявае і танцуе. Да таго ж, разбіраецца ў камп’ютарных гульнях, нават у шашкі можа згуляць “анлайн”! Менавіта такога дзядулі і не хапала ў нашай “Калыханцы”! Забаўляць малышоў-гледачоў, расказваць ім казкі з прыгодамі і пераўтварэннямі – добры прыклад усім дзядулям і бабулям будзе падаваць заслужаны артыст Беларусі, акцёр Тэтра беларускай драматургіі Валянцін Салаўёў.

Акрамя таго, “Калыханка” рыхтуе для гледачоў і іншыя цікавыя сюрпрызы – новыя мультфільмы, вясёлыя конкурсы, пацешныя гульні, незвычайныя прыгоды і нечаканыя адкрыцці!

ПН-НД: 20:40
            20 ХВ

АУДИТОРНЫЕ ПОКАЗАТЕЛИ

                          ДОЛЯ     РЕЙТИНГ    ОХВАТ (человек)
           ВСЕ 18+:  1.0%       0.4%          2 246 740
ЖЕНЩИНЫ 18+:  1.0%       0.5%          1 282 470
 МУЖЧИНЫ 18+:  1.1%       0.4%          964 480
      ВСЕ 18 – 54:  1.2%       0.4%          1 413 990

Источник: Реальное измерение, Беларусь, городское население 4+, январь-апрель 2017 г.